Нам патрэбныя байцы, якія гатовыя прысьвяціць 9 гадзінаў свайго жыцьця з панядзелка па пятніцу нашаму атраду. Якія здольныя вучыцца і працаваць у камандзе, здольныя выконваць любы прыказ і імкнуцца да новых высотаў, якія не баяцца цяжкасьцяў і выпрабаваньняў. Пра працу ў нас вы будзеце распавядаць унукам на пэнсіі і ганарыцца сабою.
Кожны баец нашага атраду атрымлівае:
— магчымасьць зрабіцца прафэсыяналам
— рэалізаваць свой творчы патэнцыял
— знайсьці новых сябраў і баявых сябровак
— ганарыцца сабою і сваёю працаю
Нам патрэбныя байцы ў наступных накірунках:
— мець вопыт продажу зброі працы;
— ведаць ангельскую мову на ўзроўні роднай мовы;
— умець карыстацца кампутарам;
— ведаць, што хаваецца пад словамі Web 2.0, Ajax, Wordpress, CMS
Будзем кіраваць праектамі, стасавацца з заказчыкамі, выстаўляць задачы распрацоўшчыкам. У перапынках піць каву і гуляць у дартс.
Аклад плюс адсоткі. Па выніках сумоўя.