Паслугі

Еўтем — гэта злучэньне вэб-партызанскіх структураў, на базе якіх адбываецца распрацоўка дызайну RGB-сродкамі на неакупаваных тэрыторыях вэб-прасторы пад камандаваньнем арт-дырэктараў і камандзіраў брыгадаў спэцыяльнага прызначэньня. Няспыннае абнаўленьня арт-рэзэрваў кампаніі дазваляюць выконваць баявыя задачы шырокага спэктру ў найкарацейшыя тэрміны.

Дзякуючы пастаўкам на ўзбраеньне CMS АК-74, кліенту заўсёды даецца магчымасьць аказваць супрацьдзеяньне праціўніку. Мы забясьпечваем кліентаў адпаведнай сыстэмай кіраваньня зьместам, якая ўсталёўвае ўзаемаразуменьне паміж пастаўніком і шэраговымі карыстальнікамі. У яе стварэньні значную ролю грае суладзьдзе дзеяньняў хаўрусьнікаў у працы над адзінаю мэтаю.

У сувязі з паўсюдным укараненьнем у вэб-структуры камэрцыйных мадэляў, загадам камандаваньня Еўтэм была створаная група, якая спэцыялізуецца на продажы тавараў народнага спажываньня ў інтэрнэт-крамах. Вынікам яе працы стала стварэньне аўтаматызаваных вэб-адзінак, якія забясьпечваюць уласьніка сталай фінансавай падтрымкай.

Распрацоўка сыстэмы апазнавальных знакаў зьяўляецца важнай задачай аддзелу графічнага дызайну. Фірмовы стыль ваеннай тэхнікі, якая ствараецца на нашых фабрыках, заўсёды запамінаецца і вылучаецца на фоне безаблічнай расфарбоўкі самалётаў і танкаў праціўніка.